21 снежня 2024, Субота, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці за «палітыку» асудзілі адразу 11 чалавек

5
У Берасці за «палітыку» асудзілі адразу 11 чалавек

Названы прозвішчы і тэрміны.

У судзе Берасцейскага раёна 12 верасня вынеслі масавы прысуд паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

За ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года асудзілі адразу 11 мясцовых жыхароў, піша "Вясна".

Гэта Ілля Сабко, Аляксандр Зайцаў, Мікалай Каплюк, Кірыл Еўцішык, Мікалай Місюк, Артур Зарэмба, Зміцер Лысюк, Алег Бандарук, Міхаіл Верамчук, Зміцер Салавейка, Дзяніс Якавенка. Суддзя прызначыў ім тэрміны ад двух гадоў "хатняй хіміі" да паўтара года калоніі.

Па інфармацыі «Берасцейскай вясны», прысудам стала:

Мікалай Місюк - адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;

Міхаіл Верамчук - два гады «хатняй хіміі» (абмежаванні свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу);

Зміцер Салавейка — два гады і шэсць месяцаў «хатняй хіміі» (абмежаванні свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу);

Ілля Сабко, Аляксандр Зайцаў, Мікалай Каплюк, Кірыл Еўтушык, Артур Зарэмба, Зміцер Лысюк, Алег Бандарук, Дзяніс Якавенка — па адным годзе і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму кожнаму.

Сутнасць абвінавачання супраць усіх заключалася ў тым, што людзі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце «выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, выходзілі на праезную частку». Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.

Такім чынам, як адзначаюць брэсцкія праваабаронцы, раней 70 чалавек прыгаварылі да калоніі па артыкуле 293 КК (удзел у масавых беспарадках). Пасля некаторага зацішша, у канцы 2023 года з'явіліся новыя затрыманні за тыя пратэсты - улады пачалі прад'яўляць ужо артыкул 342 КК. Ужо вядома аб 48 асуджаных па артыкуле 342 КК за пратэсты ў Брэсце, якія праходзілі 10 жніўня 2020 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках