21 снежня 2024, Субота, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каманда Эстоніі ў пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі

6
Каманда Эстоніі ў пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі

Беларусь атрымае тэхнічную перамогу.

Мужчынская каманда Эстоніі ў пляжным футболе, якая выйшла ў плэй-оф суперфіналу Еўралігі ў Італіі, даведалася пра свайго супраціўніка ў чвэрцьфінале ў пятніцу і адмовілася гуляць з Беларуссю, піша sport.tv3.ee.

Такім чынам, каманда Беларусі забяспечыла сабе выхад у паўфінал тэхнічнай перамогай. Для Эстоніі турнір працягваецца гульнямі з 5-га да 8-га месца.

«Калі б спаборнікам была Беларусь, мы дамовіліся з камандай, што не будзем з ёю гуляць. Мы выходзім на поле, гучна спяваем нацыянальны гімн Эстоніі і затым пакідаем поле. Мы на 100% аднадушныя з камандай у тым, што расейскім і беларускім спартоўцам цяпер не месца на спартовых пляцоўках!» - казаў брамнік каманды Эстоніі Каспар Котэр перад лёсаваннем.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках