Жыхар Пецярбурга памёр пасля ўкусу чалавека
15- 13.09.2024, 12:05
- 14,562
Спачатку ён не надаў ране значэння.
51-гадовы жыхар Чырвонагвардзейскага раёна Пецярбурга стаў ахвярай уласнага языка: двума тыднямі раней ён зрабіў заўвагу мінаку, які брыдка сябе паводзіў, піша «Наша Ніва» са спасылкай на расейскія суполкі.
Ён таксама падмацаваў свае словы непрыстойным жэстам, і незнаёмец у адказ укусіў гора-лектара за сярэдні палец.
Пацярпелы ніякага значэння баявому раненню не надаў, бо падумаў, што дробязь і пройдзе само.
Але рана ўсё не гаілася, і 12 верасня пецябруржац быў змушаны звярнуцца да лекара. Адтуль яго накіравалі проста на аперацыю, падчас якой пацыент памёр. Папярэдне, прычынай смерці стала інфекцыя некрозу.