Менскі ветэрынар шакаваў уладальнікаў сабак у Беларусі
9- 13.09.2024, 12:41
- 10,878
Лекар паказаў, што знайшоў падчас аперацыі ў лабрадора.
Ветэрынар з Менска паказаў, якія вялізныя камяні дастае з мачавых пухіроў сабак сваіх кліентаў. Відэа ён апублікаваў у TokTok.
“Шмат хто чуў пра камяні ў мачавым пухіры, але мала хто бачыў, як яны выглядаюць. Камяні бываюць розных памераў, колеру, формы, і вось адзін з яскравых прыкладаў”, — так падпісаў ён відэа.
На кадрах ветэрынар паказаў, які вялізны камень дастаў з мачавога пухіра лабрадора. А таксама вялікая колькасць камянёў, якія змясціліся ў маленькім мачавым пухіры пяцігадовага французскага бульдога.
Многія карыстальнікі ў каментарах прызналіся, што спачатку не паверылі яму:
"Я думала, гэта жарт";
"Напачатку падумаў, што гэта рафл, але тут відавочна ўсё сур'ёзна";
“Я падумала, што гэта жарт, але не, гэта сур'ёзна, такія вялікія… калі ласка, паіце сваіх гадаванцаў фільтраванай вадой, не давайце з-пад крана”.
Таксама каментатараў цікавіла, чаму ўтвараюцца камяні. Адна з карыстальніц, якая прадставілася супрацоўніцай зоакрамы, расказала, што гэта адбываецца ў першую чаргу з-за няправільнага корму.
"Спадчыннасць, умовы ўтрымання, харчаванне ў першую чаргу", - напісала яна.
Іншыя каментатары выказалі здагадку, што да такой праблемы прыводзіць тое, што гадаванцам даюць ваду з-пад крана.
Тым часам ветэрынар расказаў, як гэтага пазбегнуць.
«Раз на 6-12 месяцаў аналіз мачы і УГД брушной паражніны», - напісаў ён у каментарах.
Некаторыя карыстальнікі прызналіся, што пасля гэтага відэа задумаліся не толькі пра медагляд гадаванцаў, але і пра сваю дыспансерызацыю.