The Hill расказала, як Гарыс будзе атакаваць Трампа
9- 13.09.2024, 15:54
- 3,734
Дэмакраты робяць стаўку менавіта на нападкі.
Хаўруснікі кандыдата ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі ЗША Камалы Гарыс чакаюць, што яна будзе працягваць пільнавацца тактыкі "напад" на свайго апанента Дональда Трампа, паведамляе The Hill.
Дэмакраты, абмяркоўваючы прэзідэнцкія дэбаты 10 верасня, часта ўспамінаюць, як Трамп "трапляў у пасткі" Камалы Гарыс і збіваўся з тэмы. Гарыс спрабавала закрануць Трампа, узнімаючы пытанні, якія тычацца ягоных інтарэсаў, такіх як колькасць прысутных на ягоных мітынгах, фінансавае сітуацыі і насмешкі з боку сусветных лідараў.
Адзначаецца, што Нацыянальны камітэт Дэмакратычнай партыі рыхтуе рэкламную кампанію, у якой будуць выкарыстаныя заявы Гарыс аб колькасці людзей на мітынгах Трампа. Гэтую рэкламу плануюць паказваць на мабільным білбордзе падчас мерапрыемства кампаніі Трампа ў Арызоне на наступным тыдні.
Са слоў крыніц, набліжаных да каманды Гарыс, яе кампанія мае намер скарыстацца ўсімі магчымасцямі, каб зачапіць Трампа.