Беларус зняў з будынка ў Капылі лукашэнкаўскі сцяг
14- 13.09.2024, 18:42
- 9,584
Яго шукалі па следзе рукі на вадасцёкавай трубе.
Супраць салігорца, які зняў з будынка Капыльскага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання чырвона-зялёны сцяг, распачалі крымінальную справу.
Як паведамляе «Медиазона», прадстаўнік адміністрацыі цэнтра сацабслугоўвання распавёў міліцыі, што з будынка знік чырвона-зялёны сцяг. Спецыяліст нібыта знайшоў след рукі на вадасцёкавай трубе.
Пасля праверкі выявілася, што след пакінуў жыхар Салігорска 1994 года нараджэння.
Міліцыянты затрымалі салігорца.