21 снежня 2024, Субота, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: УСУ да канца года прымуць на ўзбраенне сярэднія дроны-перахопнікі з нерухомым крылом

Bild: УСУ да канца года прымуць на ўзбраенне сярэднія дроны-перахопнікі з нерухомым крылом

Кіеў усё больш робіць стаўку на ўласныя дроны.

Кіеў усё больш робіць стаўку на ўласныя дроны-перахопнікі, якія павінны збіваць расейскія ў небе. Эксперт Bild у аналізе адкрытых звестак Юльян Ропке выдзяляе тры іх тыпы:

- Малыя дроны-перахопнікі. Павінны збіваць расейскія квадракоптары і выведдроны. УСУ ўжо ўвялі іх у дзеянне, кожны тыдзень яны паспяхова тараняць амаль 50 малых беспілотнікаў РФ. На першым фота — украінскі квадракоптар (цень) за секунду да сутыкнення з расейскім Supercam S350.

- Сярэднія дроны-перахопнікі з нерухомым крылом (другое фота). Малыя робаты з першай групы могуць праляцець толькі некалькі кіламетраў на малой вышыні. Іх буйнейшыя аналагі з другой катэгорыі - да 60 км на вышыні да 4 км. Яны праходзяць выпрабаванні і, як чакаецца, будуць выкарыстоўвацца ўжо сёлета.

Вялікія дальнабойныя дроны-перахопнікі. Патрэбныя для знішчэння іранскіх дронаў Shahed, вядомых у Расеі як «Герань». Каб іх збіць, трэба мець хуткасць не меней 200 км/г і дальнабойнасць 200-500 км, пры гэтым прымальным коштам.

Цяпер ва Украіны няма такіх сістэм, іх павінны распрацаваць да 2025 года. Іранскія робаты збіваюць заходнімі ракетамі Patriot або Iris-T, адзін стрэл якіх каштуюць 4 млн і 500 тысяч еўраў адпаведна. А самі «Герані» каштуюць толькі 50 000 еўраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках