Аршанскі чыноўнік, летась асуджаны за карупцыю, зноў аб'явіўся
6- 14.09.2024, 18:25
- 7,448
Ён быў заўважаны побач з "кіраўнікамі".
Аршанскія СМІ апублікавалі фотасправаздачу з наведвання міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Анатолем Ліневічам некаторых калгасаў Аршанскага раёна. На адным са здымкаў пазналі чыноўніка, якога толькі летась асудзілі за карупцыю, піша тэлеграм-канал "Віцебск, я гуляю!"
Злева ад Ліневіча стаіць Андрэй Канстанцінаў, якога выдаюць жоўтыя акуляры. Яшчэ летась ён быў намеснікам старшыні Аршанскага райвыканкама, узначальваючы ў ім упраўленне сельскай гаспадаркі.
Летась Канстанцінава судзілі паводле карупцыйнага артыкула - тады яму далі 4 гады ўмоўна. Пры гэтым санкцыя гэтага артыкула звычайна прадугледжвае і забарону займаць кіруючыя пасады.
Але вось праз год ён з'яўляецца на фота разам з Ліневічам і цяперашнім начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Аршанскага райвыканкама.
Высветлілася, што экс-чыноўнік цяпер з'яўляецца памочнікам кіраўніка сялянскай фермерскай гаспадаркі "СТАРТ МС".