22 снежня 2024, Нядзеля, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнберг раскрыў дэталі, як РФ брала NATO перад уварваннем ва Украіну

13
Столтэнберг раскрыў дэталі, як РФ брала NATO перад уварваннем ва Украіну
Енс Столтэнберг
Фота: Liga.net

Апошняе паседжанне Рады NATO-Расея адбылося ў студзені 2022 года.

РФ на апошніх сустрэчах з NATO перад уварваннем ва Украіну хлусіла Альянсу. Расейскі бок заяўляў, што не збіраецца нападаць.

Пра гэта распавёў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на яго інтэрв'ю выданню FAS.

Ён удакладніў, што апошняе пасяджэнне Рады NATO-Расея пад яго старшынствам адбылося ў студзені 2022 года, напярэдадні поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Са слоў Столтэнберга, Расейская Федэрацыя патрабавала, каб NATO вывела ўсе свае войскі з усходняй тэрыторыі Альянсу.

- Гэта было абсалютна непрымальна для нас, але я веру ў дыялог. Таму мы зноў селі з імі за стол перамоў, - адзначыў генеральны сакратар NATO, які неўзабаве пакіне сваю пасаду.

Столтэнберг дадаў, што на гэтай сустрэчы прысутнічалі два намеснікі міністра замежных спраў і абароны РФ. Яны сцвярджалі, што Расея не мае вайсковых планаў і больш за тое, нібыта іх краіна знаходзіцца пад пагрозай з боку Украіны. Таксама расейскі бок даў мапы, але ў іх быў нюанс.

- Яны паказалі мапы, магчыма, каб даказаць, што Расея акружаная NATO. Але нават гэтыя мапы былі няправільнымі. Напрыклад, Данія ўвогуле не была пазначаная як тэрыторыя NATO. Гэта было неверагодна, - паведаміў Столтэнберг.

Генеральны сакратар дадаў, што дагэтуль не ведае, у чым прычына такіх мап, а менавіта - ці было гэта наўмысна, ці гэта была дрэнная падрыхтоўка расейцаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках