22 снежня 2024, Нядзеля, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Кіеў прасіў ЗША аб ударах ATACMS па авіябазах РФ, але цэлі змяніліся

8
Reuters: Кіеў прасіў ЗША аб ударах ATACMS па авіябазах РФ, але цэлі змяніліся

Спіс пашырыўся.

Першапачаткова Кіеў прасіў ЗША аб ударах ATACMS па авіябазах Расейскай Федэрацыі. Аднак зараз цэлі для ўдараў ужо іншыя.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Reuters.

Паводле звестак выдання, Украіна спачатку прасіла ЗША выкарыстоўваць ракеты вялікай далёкасці ATACMS для паражэння расейскіх авіябаз, аднак зараз патэнцыйныя цэлі для ўкраінскіх дальнабойных удараў пашырыліся. Між іншымтуды патрапілі:

- расейскія вайсковыя камандныя цэнтры,

- склады паліва і ўзбраення,

- месцы засяроджвання войскаў.

Ананімныя крыніцы выдання паведамілі, што Украіна перадала ЗША і Вялікай Брытаніі спіс патэнцыйных цэляў на тэрыторыі Расеі, якія могуць быць пашкоджаныя заходняй дальнабойнай зброяй, калі гэта будзе дазволена.

Як стала вядома, цэлі змяніліся пасля таго, як Пентагон заявіў, што 90% расейскіх самалётаў, якія запускаюць планерныя бомбы, што з'яўляецца адной з галоўных пагроз для Украіны, знаходзяцца на аэрадромах, размешчаных мінімум за 300 кіламетраў ад падкантрольнай Украіне тэрыторыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках