22 снежня 2024, Нядзеля, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Флот РФ уцякае з Новарасійска ў чаканні ўдараў Storm Shadow і ATACMS

5
Флот РФ уцякае з Новарасійска ў чаканні ўдараў Storm Shadow і ATACMS

Зафіксаванае масавае перакіданне вайсковых суднаў.

Чарнаморскі флот, які «ўцёк» з акупаванага Крыма, вымушаны зноў перамяшчацца на фоне навін аб тым, што Украіне далі дазвол на дальнабойныя ўдары па РФ. Зафіксаванае масавае перакіданне вайсковых суднаў з Новарасійска.

Увагу на гэта звярнуў OSINT-эксперт HI Sutton. На сваёй Х-старонцы ён апублікаваў 14 верасня спадарожнікавы здымак спусцелага расейскага порта.

«Мяркуецца, РФ рэагуе на навіны аб тым, што Storm Shadow зараз могуць быць скарыстаныя па цэлях на тэрыторыі РФ. Відавочна, караблі ВМФ Расеі сёння скончылі сваю эвакуацыю з Новарасійска», - напісаў эксперт.

Ён удакладніў, што дзіўная актыўнасць расейскіх вайсковых караблёў у порце назіраецца з 11 верасня. Цяпер караблі перакідваюць далей на поўдзень у бок Геленджыка і Сочы. Масква тое, што здарылася, не каментуе.

Адзначым, што, паводле звестак СМІ, ЗША і Вялікая Брытанія знялі абмежаванні з Украіны на нанясенне ўдараў па цэлях у РФ дальнабойнымі ракетамі Storm Shadow і SCALP. Афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная.

Новарасійск знаходзіцца прыкладна ў 350 км ад тэрыторый Украіны, падкантрольных УСУ.

Экспартны варыянт Storm Shadow, які пастаўлены ўкраінскаму войску, мае далёкасць 290 км. Нягледзячы на гэта, вайсковае кіраўніцтва Расеі баіцца ўдараў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках