Салаўёў сарваўся ў жывым эфіры, даведаўшыся пра навіну з фронту
14- 15.09.2024, 12:40
- 36,218
У прапагандыста ўспыхнуў канфлікт з мужам Сіманьян.
Развіццё наступу ўкраінскага войска ў Курскай вобласці абурыла прапагандыста, які выставіў прэтэнзіі Крамлю.
У жывым эфіры расейскага ток-шоў прапагандыста Уладзіміра Салаўёва ўспыхнуў канфлікт, звязаны з прарывам украінскага войска ў Курскай вобласці, піша «Дыялог.UA».
Салаўёў доўга цярпеў, аднак не вытрываў і сарваўся, фактычна выставіўшы прэтэнзіі расейскаму кіраўніцтву. Доўгі час Пуцін і Пяскоў сцвярджалі, што вайна з Украінай развіваецца паводле расейскага плана.
Аднак прапагандыст страціў самавалоданне і заявіў на ўсю Расею аб тым, як можа першае за 80 гадоў уварванне войска чужой краіны ўглыб РФ адпавядаць распрацаванаму плану вайны.
З ім пачаў спрачацца муж прапагандысткі Маргарыты Сіманьян, які спрабаваў абараніць пазіцыю рэжыму Пуціна. Крытыка расейскіх улад з боку Салаўёва - вялікая рэдкасць. Відаць, сітуацыя істотна пагоршылася, калі галоўны крамлёўскі прапагандыст выставіў прэтэнзіі ў жывым эфіры Крамлю.
«Ужо нават і Салаўёў не верыць, што «СВА» ідзе паводле плана. Што далей? Сам Пуцін будзе кпіць з сваіх шматхадовачак?» - адзначана ў каментары да відэа.