Што трапіць пад удар Storm Shadow у Расеі: апублікаваная мапа
1- 15.09.2024, 14:10
- 7,860
У зону паражэння ўваходзяць і вайсковыя аб'екты пад Масквой.
Пакуль на брытанскага прэм'ера Кіра Стармера ціснуць, каб той дазволіў УСУ біць па Расеі Storm Shadow, The Times апублікаваў мапу магчымых цэляў гэтых крылатых ракет у Расеі.
Згодна з выявай, ракеты будуць ахопліваць радыус блізкага памежжа і нават вайсковыя аб'екты расейцаў пад Масквой.
Увогуле, у радыус дзеяння Storm Shadow трапляюць 14 аэрадромаў і аэрапортаў, адзін НПЗ і штаб Паўднёвай вайсковай акругі ў Растове-на-Доне.
Указваецца, што Storm Shadow усё ж маюць меншы ахоп, чым, да прыкладу, ATACMS, і - адпаведна - больш абмежаваную колькасць цэляў для знішчэння.