22 снежня 2024, Нядзеля, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве падтрымалі заклік МЗС Польшчы спыніць сацвыплаты ўкраінцам у ЕЗ

18
У Кіеве падтрымалі заклік МЗС Польшчы спыніць сацвыплаты ўкраінцам у ЕЗ

Найбольш украінскіх бежанцаў пасля пачатку вайны года прыняла Польшча.

Кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга падтрымаў заклік польскага міністра замежных спраў Радослава Сікорскага, які мяркуе, што еўрапейскія краіны павінны спыніць выплату сацыяльных дапамог украінскім мужчынам прызыўнога ўзросту, якія жывуць там, паведамляе Reuters. На думку Сікорскага, гэты захад прастымулюе іх да вяртання на радзіму.

«Спыніце выплачваць сацыяльныя дапамогі людзям, якія падлягаюць мабілізацыі», - заявіў польскі міністр на прэс-канферэнцыі ў Кіеве, дадаўшы, што нельга «фінансава заахвочваць ухіленне ад набору ва Украіне». Са слоў Сікорскага, яго краіна такіх выплат не дае.

«Я падтрымліваю ідэю міністра Сікорскага», – заявіў Сібіга. Выступаючы на прэс-канферэнцыі, ён заклікаў узняць пытанне аб распрацоўцы Еўразвязам праграм для вяртання ўкраінцаў у краіну. «Вядома, для гэтага павінны быць створаныя адпаведныя ўмовы. Ад умоў бяспекі, медыцынскіх паслуг, аднаўлення жылля. Гэта павінна быць на парадку дня», - указаў ён (цытата па Liga.net).

У пачатку верасня лідар парламенцкай фракцыі партыі «Слуга народа» Давід Арахамія паведаміў, што ва ўрадзе будзе сфармаванае новае ведамства - Міністэрства вяртання ўкраінцаў. Цяпер улады абмяркоўваюць, хто можа яго ўзначаліць. Ідэю стварэння такой структуры прэзідэнт Уладзімір Зяленскі агучваў яшчэ ў жніўні, адзначыўшы, што цяпер за мяжой знаходзяцца 7,5 млн украінцаў.

Больш за ўсё ўкраінскіх бежанцаў пасля пачатку вайны ў лютым 2022 года прыняла Польшча – паводле звестак ААН, туды прыехалі амаль 60% з агульнай колькасці тых, хто вымушана пакінуў Украіну.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках