21 снежня 2024, Субота, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алаўдзінаў заявіў, што не будзе ратаваць чачэнцаў, якія здаліся ў палон

Алаўдзінаў заявіў, што не будзе ратаваць чачэнцаў, якія здаліся ў палон
АПТЫ АЛАЎДЗІНАЎ

Камандзір атраду спецпрызначэння «Ахмат» пастанавіў кінуць «сваіх».

Намеснік кіраўніка Галоўнай ваенна-палітычнай управы Узброеных сілаў Расеі, камандзір спецназу «Ахмат» Апты Алаўдзінаў заявіў у сваім тэлеграм-канале, што не мае намеру ратаваць з палону чачэнскіх байцоў, якія здаліся добраахвотна.

Паводле словаў Алаўдзінава, яму даслалі відэа, на якіх прадстаўнікі ўкраінскіх спецслужбаў даюць палонным магчымасць патэлефанаваць у Чачню і пагаварыць з роднымі. «І там ідзе наўпрост устаноўка, маўляў, скажыце Апты Алаўдзінаву, ён ведае, як нас абмяняць», – сказаў камандзір спецназу.

Алаўдзінаў заявіў, што «ашалеў», убачыўшы гэтыя ролікі. «Чачэнцы спрадвеку ўважалі за самую вялікую ганьбу здачу ў палон», – заявіў ён, дадаўшы, што яе можна толькі «змыць крывёй». «Тыя з вас, якія здаліся добраахвотна ў палон. Наколькі вялікая павінна быць ваша памылка, калі вы думаеце, што я стаў бы хадайнічаць, каб вас выбавіць?» – спытаў ён, заявіў, што не паважае такіх байцоў і заклікаў іх «скончыць свой шлях мужчынамі».

Камандзір «Ахмата» растлумачыў, што не мае на ўвазе тых, хто трапіў у палон, знаходзячыся ў стане, «калі не можа даць рады», гэта значыць цяжка параненым або кантужаным. «Гэтых людзей мы выбаўляем <...> любымі шляхамі», – сказаў ён, адзначыўшы, што такую задачу ставіў кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках