Данія ўпершыню заключыла пагадненне з Украінай на вытворчасць САУ
2- 15.09.2024, 16:47
- 3,606
Капенгаген замовіў 18 артылерыйскіх сістэмаў «Багдана».
Данія ўпершыню заключыла ўгоду з Украінай наконт вытворчасці артылерыйскіх установак, першыя 18 САУ «Багдана» ўжо перадалі Узброеным сілам Украіны, паведаміў міністр абароны Даніі Троельс Лунд Поульсен.
«Гэта была першая ўгода, якую мы заключылі. У ліпені мы падалі замову [украінскім вытворцам] на вытворчасць 18 артылерыйскіх сістэмаў “Багдана”, а ў гэтыя выходныя іх ужо перадалі ўкраінскім узброеным сілам», – сказаў ён у эфіры тэлеканала «Рада».