Дым ад пажараў на мяжы Украіны і Расеі зноў ідзе на Беларусь
- 15.09.2024, 17:39
- 6,004
Пра гэта сведчаць спадарожнікавыя здымкі.
Дым ад пажараў на мяжы Украіны і Расеі зноў ідзе на Беларусь. Спадарожнікавыя здымкі фіксуюць пажары на мяжы Украіны і Бранскай вобласці, паведамляе «Еўрарадыё».
У гэтыя выходныя ў некаторых гарадах, уключаючы Менск, скардзіліся на пах гару.
Такая сітуацыя з дымам ад пажараў прадаўжаецца ўжо больш за тыдзень.