Мэсі аформіў пераможны дубль у першым матчы за два месяцы
1- 15.09.2024, 18:06
- 2,356
Аргенцінскі футбаліст забіў два галы за чатыры хвіліны.
Нападнік «Інтэр Маямі» Ліянэль Месі забіў два мячы і зрабіў галявую перадачу ў матчы з «Філадэльфія Юніён», які быў для 37-гадовага аргентынца першым у MLS з пачатку чэрвеня.
«Інтэр Маямі» прапусціў ужо на другой хвіліне сустрэчы, але Мэсі на 26-й зраўняў лік, а праз 3,5 хвіліны вывеў каманду наперад. На 98-й хвіліне трэці гол гаспадароў забіў Луіс Суарэс з перадачы Мэсі.
Мэсі хутчэй за ўсіх у гісторыі MLS забіў 15 галоў і аддаў 15 дзейсных перадачаў, яму для гэтага спатрэбілася ўсяго 19 гульняў (папярэдні рэкорд – 29 матчаў).
Аргентынец не гуляў з пераможнага фіналу Кубка Амерыкі (15 ліпеня) праз траўму, а ў MLS апошні раз выходзіў на поле 2 чэрвеня.
Клуб Мэсі лідар у турнірнай табліцы Усходняй канферэнцыі і зводнай табліцы MLS з 62 баламі ў 28 матчах.
«Я вельмі хацеў вярнуцца пасля доўгай адсутнасці на полі. Патроху я пачаў трэніравацца з камандай, адчуваў сябе добра, і таму мы пастанавілі, што я буду гуляць. Вельмі шчаслівы, вельмі задаволены», – прыводзіць словы Месі ESPN.
Мэсі адзначыў, што мэта каманды застаецца ранейшай – перамагчы ў рэгулярным чэмпіянаце, і ў клубе мяркуюць, што гэтая задача рэалістычная.