15 верасня 2024, Нядзеля, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі назваў асноўныя пункты плану перамогі, які пакажа Байдэну

7
Зяленскі назваў асноўныя пункты плану перамогі, які пакажа Байдэну
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Падрабязнасці.

Ужо ў гэтым месяцы прэзідэнту ЗША Джо Байдэну будзе прапанаваны план перамогі Украіны. Ён уключае ў сябе чатыры асноўныя пункты і яшчэ адзін, які спатрэбіцца пасля вайны.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на ягонае інтэрв'ю Фарыду Закарыя на CNN.

Кіраўнік украінскай дзяржавы пацвердзіў, што будзе гаварыць з Байдэнам пра тое, як узмацніць пазіцыі Украіны перад другім самітам міру. У адваротным жа выпадку, расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін не будзе ў ім удзельнічаць.

«Так, я буду гаварыць з ім пра тое, як узмацніць нас перад мірным самітам, каб быць у моцнай пазіцыі, таму што дыпламатычныя пастановы, яны добрыя, калі ты моцны, інакш Пуцін нават не будзе ўдзельнічаць у ім, не будзе зацікаўлены ў тым, каб спыніць вайну», – адзначыў Зяленскі.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў яго ёсць пераможны план, і для Украіны перамога азначае «быць вельмі моцнымі» і «гатовымі да моцнай дыпламатыі».

Зяленскі ўдакладніў, што план складаецца з чатырох асноўных пунктаў і «плюс» адзін, які спатрэбіцца Украіне пасля вайны. Сярод іншага, размова ідзе пра бяспеку, а таксама ваенную і эканамічную падтрымку.

«Я падзялюся імі (пунктамі плана) з Байдэнам. Размова ідзе пра бяспеку. Размова ідзе пра геапалітычнае месца для Украіны. Гаворка ідзе пра вельмі моцную ваенную падтрымку, даступную для нас, і пра тое, што мы павінны быць вольныя ў тым, як выкарыстоўваць тую ці іншую рэч. Размова ідзе пра пастановы ў эканамічнай падтрымцы, якія, я думаю, будуць цікавымі», – расказаў кіраўнік дзяржавы.

Уладзімір Зяленскі дадаў, што калі Джо Байдэн ацэніць і падтрымае план Украіны, і калі ён і ягоная каманда змогуць дадаць што-небудзь, што дасць Кіеву больш моцную пазіцыю – украінскі бок будзе да гэтага гатовы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках