22 снежня 2024, Нядзеля, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы заваявалі бронзу ў Еўралізе ў пляжным футболе

6
Беларусы заваявалі бронзу ў Еўралізе ў пляжным футболе

Другі сезон запар.

Беларусы сталі трэцімі ў Суперфінале Лігі Еўропы ў пляжным футболе, які праходзіць у італьянскім Альгера. У вызначальным матчы яны падолелі каманду Гішпаніі – 6:1.

Нашы «пляжнікі» зрабілі задзел ужо ў першым тайме намаганнямі Анатоля Рабко і Уладзіміра Усціновіча.

У другім адрэзку каманда Нікаласа Альварада павялічыла перавагу. Гол забіў Арцемій Дрозд, але гішпанцы хутка адгулялі адзін мяч. А на апошніх секундах той самы Дрозд вярнуў беларусам самавітую перавагу – 4:1.

У трэцім тайме Алег Гапон, а крыху пазней і Іван Канстанцінаў зрабілі лік разгромным.

Нагадаем, што напярэдадні ў паўфінале Беларусь саступіла Партугаліі – 3:7.

У мінулым сезоне трафей узялі італьянцы. Яны перамаглі ў фінале над гішпанцамі. А Беларусь перамагла Партугалію ў матчы за трэцяе месца.

У 2021 годзе наша каманда заваявала срэбныя медалі Еўралігі.

За золата Суперкубка згуляюць дзейныя чэмпіёны і крыўдзіцелі беларускіх «пляжнікаў».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках