Катастрафічная паводка ў Чэхіі пачала разбураць дамы
2- 15.09.2024, 19:09
- 14,222
Відэа.
У чэшскім горадзе Ясенік і навакольных сёлах на мяжы з Польшчай, якія пацярпелі ад паводкі, высокая вада пачала разбураць дамы.
Пра гэта паведамляе Novinky.
Мэр Ясеніка Здзенька Блішцянава пацвердзіла разбурэнні ў нядзелю перад поўднем.
První domy na Jesenicku padají k zemi... 🙄😣
— Jarda Prochazka (@jarda_prochazka) September 15, 2024
15. 9. 2024 pic.twitter.com/Pn3mqRRpIn
«Некаторыя дамы ўпалі ў Ясеніку, Чэшскай Весі і Беле пад Прадзедам. У мяне няма дакладных лічбаў, але пакуль што, паводле інфармацыі, якую я атрымала, гаворка ідзе пра адзінкі», – сказала мэр.
Паводле ейных словаў, прыярытэтам цяпер з'яўляецца выратаванне людзей, якія не паспелі своечасова эвакуявацца і дабрацца да бяспечнага месца.