Туск плануе абвясціць стан стыхійнага бедства ў Польшчы
1- 15.09.2024, 20:05
- 9,838
Праз маштабныя паводкі.
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск аб'явіў, што плануе абвясціць у краіне стан стыхійнага бедства праз маштабныя паводкі.
Стан стыхійнага бедства ў адпаведнасці з дзейнымі нарматыўнымі актамі Польшчы можа быць уведзены на частках або на ўсёй тэрыторыі краіны.
«Пасля кансультацый з профільнымі міністрамі і службамі я распарадзіўся падрыхтаваць пастанову Савета міністраў аб увядзенні стану стыхійнага бедства», – заявіў Дональд Туск у сацсетцы Х (Twitter).
Po konsultacji z odpowiednimi ministrami i służbami zleciłem przygotowanie rozporządzenia Rady Ministrów o wprowadzeniu stanu klęski żywiołowej.
— Donald Tusk (@donaldtusk) September 15, 2024
Стан стыхійнага бедства можа ўжывацца ў раёне, дзе адбылося стыхійнае бедства, і ў раёне, дзе могуць узнікнуць наступствы гэтага бедства.