22 снежня 2024, Нядзеля, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў: Усе праблемы ў расейцаў пачнуцца летам 2025 года

9
Буданаў: Усе праблемы ў расейцаў пачнуцца летам 2025 года

Кіраўнік ГУР заявіў, што эканамічны спад у Расеі ўжо «балючы і адчувальны».

Кіраўнік Галоўнай управы разведкі Міністэрства абароны Кірыл Буданаў мяркуе, што ў 2025 годзе расейцаў чакаюць фінансава-эканамічныя праблемы і недабор у войска. Такую думку ён выказаў на сустрэчы Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі (YES), паведамляе карэспандэнт LIGA.net з мерапрыемства.

Паводле словаў кіраўніка ГУР, эканамічны спад у Расеі ўжо «балючы і адчувальны», аднак яны змагаюцца з яго наступствамі.

«Але гэта далёка не пік. Яны прагназуюць, што прыкладна ў перыяд лета 2025 негатыўны ўплыў на эканоміку стане вельмі адчувальным для іх краіны. З гэтым, дарэчы, звязана шмат працэсаў, якія яны спрабуюць цяпер паскорыць у сваёй дзяржаве, каб максімальна ўвайсці ў гэты перыяд так, як ім хацелася б. А ім хацелася б закончыць сваёй перамогай», – сказаў Буданаў.

Таксама кіраўнік ГУР адзначыў, што ў Расеі адчуваецца стомленасць ад вайны, бо яна закранула вялікую праслойку насельніцтва дзяржавы-агрэсаркі. У той самы час ён канстатаваў, што звычайныя расейцы радуюцца ваенным дасягненням акупантаў ва Украіне.

«Ёсць іншы аспект – гэта высокі заробак у расейскім войску, асабліва іх радуе аднаразовая выплата пры падпісанні кантракту, а таксама выплаты пасля гібелі або ў выпадку калецтва і цяжкіх раненняў. Ідэалогія ў іх, скажам так, не заходняя», – дадаў ён.

Таксама Буданаў канстатаваў, што на фоне зніжэння набору ў войска рэгіёны павысілі аднаразовыя выплаты пры падпісанні кантракта. Месцамі яны складаюць да 2 млн рублёў, якія з'яўляюцца «велізарнымі сродкамі» для ўсходніх і цэнтральных рэгіёнаў РФ.

Паводле словаў кіраўніка ГУР, менавіта летам 2025 года расейцы сутыкнуцца з недаборам у войска. Перад кіраўніцтвам дзяржавы-агрэсаркі паўстане дылема: ці абвясціць мабілізацыю, ці паменшыць інтэнсіўнасць баявых дзеянняў, што для іх можа быць крытычным.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках