У Менску зачынілі буйное казіно
6- 15.09.2024, 21:19
- 13,224
Што стала прычынай.
У беларускай сталіцы зачынілі буйное казіно.
Як паведаміла прэс-служба Міністэрства падаткаў і збораў, ТАА «Невада Хол» пазбаўленае ліцэнзіі на вядзенне гульнёвага бізнэсу.
Дазвол на працу анулявалі 4 верасня, з гэтага моманту кампанія не можа функцыянаваць як казіно.
Адзначым, што гэтая гульнёвая ўстанова працавала ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Dana Mall.
Усяму віной сталі шматразовыя парушэнні заканадаўства.
У перыяд з 2020 да 2024 года казіно дапускала да гульняў асобаў, якім гэта было забаронена, не правярала дакументы і не захоўвала запісы відэаназірання.
Нягледзячы на папярэджанні падатковай службы, «Невада Хол» не выправіла парушэнні.