16 верасня 2024, панядзелак, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе ў Менску можна памяняць экзатычную валюту

1
Дзе ў Менску можна памяняць экзатычную валюту

Давядзецца пабегаць.

За эмірацкі дырхам у менскіх абменніках дадуць у 900 разоў менш за афіцыйны курс Нацбанка. «Менск-Навіны» высветлілі, чаму так, і грашовыя знакі якіх краінаў можна памяняць у сталіцы.

У Менску прасцей за ўсё мяняць даляры, еўры і расейскія рублі ў абодва бакі. Курсы блізкія да каціровак Нацбанка, валюта ёсць у наяўнасці. Аднак калі трэба здаць або набыць больш экзатычную валюту, то давядзецца пабегаць.

Больш эфектыўна ў гэтым кірунку працуе «Банк ЗГБ». Памяняць у ягоных аддзяленнях можна 15 відаў валютаў. Праўда, гэта даволі лёгка толькі пры продажы замежных грашовых знакаў, а вось набыць іх атрымаецца толькі пры наяўнасці.

Гэтая фінансавая ўстанова прыме, сярод іншага, украінскія грыўны. Курс на момант падрыхтоўкі матэрыялу – 5,57 рубля за сотню. Там возьмуць і чэшскія кроны – 11,5 рубля за сотню, грузінскія лары – адзін да аднаго.

Аперацыі з тэнге праводзіць «БТА Банк». Гэта зразумела: больш за 99% акцый фінансавай арганізацыі належаць інвесткампаніі з Казахстана. Курс абмену не надта выгадны: за 1000 дадуць 5 рублёў, пры тым, што Нацбанк ацэньвае на 6,5 рубля.

У сваю чаргу «Беларусбанк» гатовы набыць японскія ены і дырхамы ААЭ. Тым не менш, калі першыя забяруць з нізкім, але памяркоўным курсам – 1,5 рубля за сотню (Нацбанк вызначыў цяпер больш за 2 рублі), то за 10 дырхамаў вам дадуць 1 капейку. Гэта амаль у 900 разоў менш за афіцыйны курс галоўнага фінансавага рэгулятара краіны, які мяркуе, што 10 дырхамаў каштуюць сёння 8,93 рубля! Аднак усё законна: такія ўстановы маюць права самі вызначаць абменныя курсы, арыентуючыся на попыт і прапанову.

Абмяняць ены на рублі і наадварот можна толькі ў двух аддзяленнях па адрасах: пр. Дзяржынскага, 18, і Незалежнасці, 11. Дырхамы і зусім у адным – на вул. Даўгабродскай, 1.

У апошні час усё больш банкаў прапануюць аперацыі абмену кітайскіх юаняў і нават фундушы ў іх. Курс – 4,5 рубля за 10 юаняў пры здачы і блізу 5 рублёў за 10, калі набываць. Больш за 10 банкаў прапануюць абмен юаня: сярод іх «Белгазпрамбанк», «Белаграпрамбанк», «БНБ-банк», «Статусбанк» і інш. Праўда, аперацыі магчымыя не ва ўсіх аддзяленнях.

Ну, а што, калі ў вас пасля падарожжа ў Дэлі засталіся індыйскія рупіі? Ці вы вярнуліся з Ізраіля, дзе не паспелі абмяняць шэкелі на больш папулярную валюту? На жаль, ніводны айчынны банк гэтыя грошы не цікавяць.

Як варыянт, можна паехаць у Маскву, дзе такая канверсія больш верагодная, аднак курс далёкі ад ідэальнага. Страта – прыкладна 15% ад рэальнага кошту.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках