Ці чакаць паводак у Беларусі?
2- 16.09.2024, 8:35
- 13,232
Цэнтральная Еўропа ідзе пад ваду.
Наймацнейшыя ліўні праз цыклон «Барыс» прывялі да сапраўднай паводкі ў шэрагу гарадоў Чэхіі, Польшчы, Румыніі і Аўстрыі. Цэнтральная Еўропа ўжо сур'ёзна пацярпела ад непагадзі, але пакуль лягчэй не становіцца: напрыклад, у польскім Уроцлаве ўдар стыхіі чакаюць у аўторак, піша «Еўрарадыё».
Нягледзячы на тое, што сур'ёзныя дажджы закранулі 14 верасня і Берасце, непадобна, што цэнтральнаеўрапейскі цыклон ударыць па Беларусі. На сёння метэаралагічныя карты і сэрвісы паказваюць, што «Барыс» застаецца над Польшчай, і да рэспублікі не дойдзе.
Белгідрамет таксама не чакае прыходу ліўняў у Беларусь.