30 снежня 2024, панядзелак, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Defence Express: Расейцы чапляюць на дроны цвікі

5
Defence Express: Расейцы чапляюць на дроны цвікі

Навошта?

З пачаткам поўнамаштабнай вайны з'явілася і новая з'ява - паветраныя баі дронаў. Такія выпадкі хаця і не вельмі распаўсюджаныя, але ўсё ж здараюцца. У сеціва часам пранікаюць адпаведныя відэа. Перамога ў такім паядынку залежыць не толькі ад майстэрства аператара, але і банальнага шанцавання.

Як піша Defence Express, расейцы нават прыдумалі новую абарону ад украінскіх БПЛА - чапляюць на свае дроны цвікі.

«Мы выяўлялі коптар, на свой коптар ставілі цвікі - і прызямляліся на супраціўніка. Пасля чаго лопасцямі ён удараўся ў цвікі, лопасці ламаліся і ён падаў уніз», - цытуюць расейскія прапагандысцкія СМІ аднаго з інструктараў франтавой школы выведвальных і ўдарных.

З яго сцвярджэнняў вынікае, што гаворка ідзе аб стварэнні нейкага «дрона-паляўнічага» з цвікамі, які шукае БПЛА супраціўніка, «прызямляе» яго і вяртаецца цэлым.

Аналітыкі Defence Express мяркуюць, што гэтая ініцыятыва ўсё ж выкарыстоўваецца больш на выпадак, калі дрон выпадкова падчас задання натыкнецца на БПЛА супраціўніка.

«Вядома, дзель шанцавання і майстэрства аператара дрона застаюцца важнымі складнікамі для збівання дрона ў паветры, барацьбы з дронамі», - дадаюць экспэрты.

Яны нагадалі, што УСУ таксама эфектыўна знішчаюць варожыя дроны сваімі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках