21 снежня 2024, Субота, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускага журналіста не пусцілі ў Грузію

4
Беларускага журналіста не пусцілі ў Грузію
АНДРЭЙ МЯЛЕШКА

Ён пражыў там тры гады.

Беларускага журналіста Андрэя Мялешку не пусцілі ў Грузію. Пры праходжанні памежнага кантролю ў Кутаісі яму адмовілі ва ўездзе "з іншых прычын". Пра гэта Мялешка паведаміў у «Фэйсбуку».

«Нас адпраўляюць назад у Польшчу без тлумачэння прычын. Забралі пашпарты, і сядзім у дзіўным пакоі Кутаіскага аэрапорта», - напісаў ён і апублікаваў фатаграфіі дакумента, выдадзенага паліцыяй.

Андрэй Мялешка разам з сям'ёй апошнія тры гады жыве ў Грузіі. Ён вяртаўся разам з дачкой з кароткатэрміновай паездкі ў Польшчу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках