Віцебская пенсіянерка аддала махлярам больш за 100 тысяч рублёў паводле схемы «ўнучка патрапіла ў ДТЗ»
5- 16.09.2024, 10:40
- 3,758
Грошы павезлі ў Маскву.
86-гадовая пенсіянерка з Віцебска паверыла, што ейная ўнучка патрапіла ў ДТЗ, і перадала кур'еру ашуканцаў звыш 100 тысяч рублёў у эквіваленце, паведамілі ў МУС. Яго затрымалі, але позна: грошы ўжо павезлі ў Маскву.
Хлопца ўдалося знайсці - гэта 24-гадовы жыхар Дубровенскага раёна, які перабіваўся выпадковымі заробкамі ў Віцебску.
«Знайшоўшы ў інтэрнэце чарговую прапанову, пагадзіўся дапамагчы аферыстам. На загад куратара фігурант адвёз грошы ахвяры ў Маскву і перадаў наймальніку. Пасля вяртання ў Віцебск яго затрымалі», - паведамілі ў МУС.
Распачатая крымінальная справа за махлярства ў асабліва вялікай суме. Санкцыя артыкула прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.