22 снежня 2024, Нядзеля, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пыталіся, чаму я не стаў шукаць працу ў Расеі, а з'ехаў на Захад»

21
«Пыталіся, чаму я не стаў шукаць працу ў Расеі, а з'ехаў на Захад»

Беларуса адправілі "на гутарку" ў аэрапорце Масквы.

Беларуса, які ляцеў на радзіму праз Маскву, адправілі ў аэрапорце на допыт і сцягнулі змесціва тэлеграма, піша “Наша Ніва”.

Мужчына з'ехаў з Беларусі на Захад пасля 2020 году. Гэтая пастанова была не палітычная: проста з'явілася магчымасць жыць і працаваць у іншай краіне за вялікія грошы.

У 2024 годзе мужчына ўпершыню захацеў паехаць на радзіму. Ляцець надумаў праз Маскву з адной простай прычыны: сябры, якія ехалі адразу ў Беларусь, расказвалі, што беларускія памежнікі дапытвалі іх на мяжы. Камусьці нават давялося змарнаваць некалькі гадзін на непрыемную размову, ад якой нельга адмовіцца. Таму мужчына разважыў, што шлях праз Расею будзе каштаваць менш за сапсаваныя нервы.

Але ў маскоўскім аэрапорце мужчыну сказалі прайсці "на гутарку", якая доўжылася прыкладна з паўгадзіны. Паводле яго назіранняў, з такой "прапановай" сутыкнулася нямала мужчын з самалёта.

Пытанні задавалі максімальна тактоўна, але яны здзівілі беларуса. Пыталіся, чаму ён эміграваў на Захад, кім працуе і чаму не пашукаў працу ў Расеі, дзе больш магчымасцяў, чым у Беларусі.

У канцы гутаркі малады хлопец, які яе праводзіў, сказаў: "А зараз давайце свой тэлефон". Беларус спытаў, ці можа адмовіцца ад гэтага - суразмоўца ў адказ засмяяўся і сказаў: "Вядома, не". Цікавіў сілавіка выключна тэлеграм - ён сцягнуў усё змесціва.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках