«Гэта акно магчымасцяў»
- 16.09.2024, 11:44
- 4,428
Расея знаходзіцца ў нявызначанасці.
Кіраўнік украінскага Цэнтра ваенна-прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка ў эфіры Radio NV распавёў аб уплыве Курскай аперацыі на стратэгічнае становішча Расеі і Украіны ў вайне.
“Глабальна ў Расеі пасля Курскай аперацыі [знаходзяцца] ў нявызначанасці. Яны зараз думаюць, а чаго ж чакаць далей, дзе могуць быць яшчэ ўдары ўкраінскіх войскаў. І ў гэтым ёсць наша стратэгічная перавага. Але гэта акно магчымасцяў, якое доўга доўжыцца не будзе, яно ўсё адно закрыецца”, - адзначыў Мусіенка.
Аднак Украіна, на ягоную думку, спрабуе ім максімальна скарыстацца і знайсці месцы, па якіх можна біць:
“У тым ліку і на поўдні. Таму што, канешне, расцягваць сілы ворага, расцягваць яго ўвагу, ствараць для яго праблемы, дзе мы можам, — гэта вельмі важна”.