Турцыя паспяхова выпрабавала «Сталёвы купал»
4- 16.09.2024, 11:51
- 4,240
Яна зможа знішчаць ракеты, знішчальнікі і іншыя цэлі.
Турцыя паспяхова выпрабавала сістэму супрацьпаветранай абароны SIPER-2 "Сталёвы купал". Яна зможа знішчаць ракеты, знішчальнікі і іншыя цэлі, паведамляе NTV.
Над распрацоўкай сістэмы SIPER-2 працавалі турэцкія кампаніі Aselsan, Roketsan і Tübitak SAGE. Яна складаецца з некалькіх кампанентаў: зэнітна-ракетнага комплексу Sungur, сістэмы СПА далёкага радыусу дзеяння SIPER і лазернай усталёўкі.
Акрамя таго, "Сталёвы купал" абсталяваны сістэмай ідэнтыфікацыі мэт "свой-чужы" і мае магчымасць адначасовага запуску ракет з васьмі пускавых установак, кожная з якіх змяшчае па шэсць ракет.
Чакаецца, што SIPER-2 зможа знішчаць крылатыя ракеты, знішчальнікі, ракеты класа "паветра-зямля", беспілотнікі, а ў будучыні таксама і балістычныя цэлі. Першая такая сістэма павінна быць уведзеная ў эксплуатацыю ў турэцкім войску да канца гэтага года.