Нямеччына змяніла правілы падачы дакументаў на шэнгенскія візы
5- 16.09.2024, 12:37
- 7,320
Беларусам на вока.
Пасольства Нямеччыны больш не будзе прымаць выпіскі з рахункаў, калі яны былі адкрытыя на працягу 6 месяцаў да падачы дакументаў і з іх не ажыццяўляліся транзакцыі.
"Гэта тычыцца як дэпазітных рахункаў, так і ўсіх астатніх тыпаў банкаўскіх рахункаў", - паведамілі ў нямецкім дыппрадстаўніцтве.
Чалавеку, які захоўвае грошы дома і спецыяльна пад паездку адкрывае рахунак, экспэрты раяць прынесці ў пасольства дзве выпіскі. Адну - з асноўнай карткі, з якой ідзе аплата "штодзённых" плацяжоў у беларускіх рублях. На гэтым рахунку можа быць недастатковая сума для паездкі. А таксама ўзяць з сабой другую выпіску - з валютнага рахунку, створанага нядаўна, але на якім ёсць неабходная сума для паездкі.
У тых, хто толькі плануе запісацца для падачы дакументаў на візу ў пасольства Нямеччыны, ёсць час выканаць усе ўмовы. Чакаць чаргі для падачы дакументаў беларусам часам даводзіцца да года.