19‑гадовага беларуса судзяць за здраду дзяржаве
8- 16.09.2024, 14:18
- 10,236
Яго абвінавачваюць у "працы на СБУ".
Магілёўскі абласны суд пачаў разглядаць крымінальную справу супраць 19-гадовага Данііла Гарасіма, піша «Вясна». Яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве (частка 1 артыкула 356 КК), удзеле ва ўзброеным канфлікце (частка 1 артыкула 361-3 КК) і незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі (частка 2 артыкула 295 КК).
Аб затрыманні Гарасіма стала вядома ў красавіку. На дзяржаўным тэлеканале АНТ выйшаў фільм “Дзеці на прыцэле. Завербаваныя ворагам” пра сямёра падлеткаў, затрыманых за “супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі”.
Супрацоўнікі КДБ затрымалі Герасіма на станцыі Верайцы (Асіповіцкі раён), дзе нібыта трэба было выканаць заданне.