У Гомелі п'яныя бацькі зладзілі канфлікт на вуліцы
4- 16.09.2024, 14:30
- 6,214
І траўмавалі немаўля.
У нядзелю, 15 верасня, у лякарню Гомеля паступіла васьмімесячнае дзіця з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай. Высветлілася, што ягоныя бацькі, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, пачалі канфліктаваць на вуліцы. У нейкі момант нехта з іх штурхнуў вазок з дзіцем. У выніку немаўля атрымала траўмы, паведамляе тэлеграм-канал Камісіі ў справах непаўналетніх гарвыканкама.
Цяпер бацькам трэба папрацаваць над сабой, перш чым органы апекі дапусцяць іх да дзіцяці, паведамляецца ў тэлеграм-канале.