22 снежня 2024, Нядзеля, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы жорстка раскрытыкаваў ядзерныя пагрозы Крамля

2
Кіраўнік МЗС Польшчы жорстка раскрытыкаваў ядзерныя пагрозы Крамля
РАДАСЛАЎ СІКОРСКІ
ФОТА: GETTY IMAGES

Захад мае свае чырвоныя лініі.

Захад не павінен сур'ёзна ўспрымаць пагрозы Пуціна аб выкарыстанні ядзернай зброі на фоне абмеркаванняў аб зняцці абмежаванняў для УСУ на выкарыстанне дальнабойнай зброі па РФ. Расея наўрад ці наважыцца пачаць вайну з NАТО. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі ў інтэрв'ю "Еўрапейскай праўдзе".

“Я б вельмі здзівіўся, калі б ён быў такім вар'ятам, каб пачаць вайну з NАТО. Таксама яго пагрозы аб ядзернай зброі застаюцца пустымі», - падкрэсліў палітык.

Паводле ягоных слоў, расейскія аэрадромы могуць быць легітымнай цэллю для ўдараў, нават калі яны размешчаныя на глыбіні тэрыторыі супраціўніка. Бо на іх размяшчаецца стратэгічная авіяцыя Расеі і запускаюцца ракеты, якія наносяць удары па Украіне.

Сікорскі сказаў, што не разумее затрымак у зняцці абмежаванняў на выкарыстанне заходняй зброі Украінай, асабліва ў кантэксце вайсковых злачынстваў, учыненых РФ.

“Я чую ад заходніх журналістаў пра “чырвоныя лініі” Пуціна і пра пуцінскія пагрозы эскалацыяй. Але ж у нас таксама ёсць свае чырвоныя лініі, а пра іх чамусьці ніколі не пытаюцца. А па-другое, я не думаю, што ёсць нешта такое, чаго б Пуцін яшчэ не рабіў, але зробіць у адказ на нашыя дзеянні”, дадаў кіраўнік МЗС Польшчы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках