Непаўналетнюю дачку Андрэя Мялешкі таксама дэпартуюць з Грузіі
4- 16.09.2024, 14:56
- 8,612
Жонцы журналіста дзіця не аддалі.
Беларускага журналіста Андрэя Мялешку не пусцілі ў Грузію, калі ён вяртаўся разам з дачкой з кароткатэрміновай паездкі ў Польшчу. Пры праходжанні памежнага кантролю ў Кутаісі яму адмовілі ва ўездзе "з іншых прычын".
Жонцы журналіста, якая прыехала ў Кутаісі з Батумі, дзіця не аддалі, даведалася БАЖ.
Са слоў Андрэя Мялешкі, першапачаткова дачка прайшла пашпартны кантроль на ўездзе ў Грузію, але потым яе пашпарт забралі разам з бацькоўскім. Дзяўчынка цяжка перажывае сітуацыю, з ночы не было магчымасці яе пакарміць.
У гэты час яна разам з бацькам мусіць вылятаць у Польшчу.