У цэнтры Кёльна прагрымеў выбух каля рэстарацыі
2- 16.09.2024, 15:39
- 5,756
Выпадковы мінак атрымаў лёгкія траўмы і быў шпіталізаваны.
Раніцай 16 верасня ў цэнтры Кёльна (Нямеччына) прагрымеў магутны выбух каля рэстарацыі. У выніку здарэння раненне атрымаў адзін чалавек.
Цяпер мужчына знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане. Пра гэта паведамляе "Обозреватель" са спасылкай на выданне Bild.
Выбух а 6:00 раніцы адбыўся ля ўваходу ў рэстарацыю і клуб Vanity Club. У будынку таксама размешчаны офісныя памяшканні. Праваахоўныя органы аператыўна прыбылі на месца здарэння і ачапілі тэрыторыю.
У выніку выбуху абрынулася столевая плітка ля ўваходу ў будынак і вылецелі вокны. Уладальнік будынка называе здарэнне тэрактам. Прадпрымальнік зазначыў, што зламыснік разумеў, што ў клубе знаходзяцца людзі, якія могуць быць паранены. Паводле папярэдніх ацэнак, матэрыяльная шкода складае 100 тысяч еўраў.
Пры гэтым спікер паліцыі сцвярджае, што няма ніякіх прыкметаў тэрарыстычнага матыву злачынства. Цяпер нямецкія паліцыянты і пракуроры расследуюць выбух, які адбыўся ў цэнтры горада.