На Жабінкаўскім цукровым заводзе паказалі горы, якія «пахнуць грашыма»
5- 16.09.2024, 16:07
- 9,908
Каментатары ацанілі і горы, і пах.
У TikTok апублікавалі ролік, дзе паказалі горы, якія «пахнуць грашыма», а менавіта з цукровых буракоў. Відэа размясцілі на старонцы Жабінкаўскага цукровага завода, што на Берасцейшчыне. Каментатары ацанілі і горы, і пах, піша telegraf.news.
На відэа супрацоўнік завода ўдыхае пах буракоў са словамі «Пах грошай». Ролік суправадзілі наступным подпісам: «Кожны працаўнік ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод», які паважае сябе, у пачатку сезона». Увосень акурат надыходзіць час збору цукровых буракоў.
@zhabinkashugarplant А как по вашему пахнут деньги? #завод #беларусь #ЖСЗ #сахарныйзаводжабинка #работяги #сахар #тренды ♬ GTA San Andreas Theme (Remake) - Ben Morfitt (SquidPhysics)
«Ого, рэальна з буракоў?» - не паверыла другая.
«Валяюцца па дарозе і ляцяць проста на сустрэчныя. Я зараз баюся ездзіць», - паскардзілася трэцяя. Яшчэ адзін каментатар распавёў, што аднойчы «злавіў на сустрэчнай на поўнай хуткасці буракі ў бампер». «Пах выдаткаваных грошай», – адзначыў ён.
Хтосьці ж цікавіўся, ці адчуваюць «пах грошай» тыя, хто вырошчваў гэты бурак. Іншы каментатар распавёў, што «гэты «пах грошай» часам за кіламетры адчуваецца».
«У мяне з акна відаць вось такія горы», - пахвалілася яшчэ адна карыстальніца.