Генеральны дакладчык ПАРЕ: Аматарскія расследаванні вядуць да культуры неабгрунтаваных абвінавачанняў
- 16.09.2024, 16:24
- 7,594
Ээрык-Нілес Крос адрэагаваў на відэа ФБК.
Генеральны дакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ў пытанні аб расейскіх дэмакратычных сілах Ээрык-Нілес Крос выступіў з заявай:
Statement by the PACE General Rapporteur on Russian Democratic Forces Eerik-Niiles Kross
— Eerik N Kross (@EerikNKross) September 15, 2024
On September 12, 2024, the Vilnius-based headquarters of the Russian Anti-Corruption Foundation (FBK, aka Team Navalny) published a video accusing former Yukos partner and Israeli…
— 12 верасня 2024 года штаб-кватэра Расейскага фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК, таксама вядомая як «Каманда Навальнага»), якая базуецца ў Вільні, апублікавала відэа, якое абвінавачвае былога партнёра ЮКАСа і ізраільскага бізнэсоўца Леаніда Неўзліна ў замове нападу на Леаніда Волкава. У дакладзе ўскосна фігураваў Міхаіл Хадаркоўскі, заснавальнік Расейскага антываеннага камітэта.
Злачынны напад на Леаніда Волкава зараз расследуюць праваахоўныя органы Літвы ў супрацоўніцтве з Польшчай. Волкаў прызнаў прафесіяналізм следства.
Відэа, апублікаванае ФБК, якое сцвярджае, што ў яго ёсць новыя довады паводле справы, павінна быць праверанае адпаведнымі органамі. У дзяржавах-сябрах Рады Еўропы, якія паважаюць вяршэнства закона і свабоду асобы, крымінальныя злачынствы павінны расследавацца паліцыяй і разглядацца судамі. Замена гэтых працэсаў аматарскімі расследаваннямі і спробамі грамадскага асуджэння можа выявіцца неабходнай у таталітарных умовах, такіх як сённяшняя Расейская Федэрацыя. Аднак у дэмакратычных грамадствах гэта падрывае судовую сістэму і можа прывесці да ўзнікнення небяспечнай культуры абвінавачанняў без належнай прававой працэдуры.
ФБК, як арганізацыя, добра знаёмая з метадамі пуцінскага рэжыму дэзінфармацыі і выкарыстаннем «кампрамату» супраць сваіх апанентаў, можа сутыкнуцца з цяжкасцямі ў даверы праваахоўным органам дэмакратычных краін. Аднак дзеля будучыні Расеі яна павінна пераадолець гэты рэфлекс.