«Хто б мог падумаць»: Буданаў назваў моцныя бакі Украіны ў вайне
5- 16.09.2024, 17:05
- 8,890
Расейцы гэтым пахваліцца не могуць.
Моцным бокам Украіны ў вайне супраць агрэсіі Расеі з'яўляюцца нестандартныя падыходы ў развязаннях і матывацыя.
Пра гэта сказаў кіраўнік ГУР МА Украіны генерал-лейтэнант Кірыл Буданаў на штогадовай сустрэчы YES у Кіеве, інфармуе 24 канал.
- Украіна - гэта краіна магчымасцяў. Чым больш жыву, тым болей гэта бачу: тут магчыма ўсё. Раз - з нуля зрабілі тысячы дронаў. Хто мог аб такім падумаць два гады таму?, - Адзначыў Буданаў.
Іншай важнай рысай украінцаў кіраўнік выведкі назваў веру ў сябе і матывацыю, якой няма ў расейцаў.
- Наш моцны бок - у нестандартным падыходзе і веры ў тое, што мы можам што заўгодна. Мы ваюем за сваю зямлю, і тут варыянтаў у нас няма, - дадаў выведнік.