Ва УСУ пад Курскам намячаецца чарговы прарыў
1- 16.09.2024, 17:32
- 8,166
Абвешчаная эвакуацыя адразу двух раёнаў.
Нягледзячы на заявы афіцыйных прапагандыстаў Крамля аб тым, што пад Курскам расейскія войскі трымаюць сітуацыю пад кантролем і «выбіваюць супраціўніка», мясцовыя ўлады абвясцілі тэрміновую эвакуацыю адразу двух раёнаў.
Гаворка ідзе пра Рыльскі і Хамутоўскі раёны, піша «Главред» са спасылкай на выданне ASTRA.
Населеныя пункты, адкуль будзе праводзіцца эвакуацыя, знаходзяцца за 15 км ад расейска-ўкраінскай мяжы.
Каардынаваць эвакуацыю будуць мясцовыя сілавікі і дружыннікі курскага цэнтра «Патрыёт».
Паводле інфармацыі выдання ВЧК-ОГПУ, эвакуацыя, прынамсі, Рыльскага раёна звязаная з пагрозай прарыву УСУ.
«УСУ штодня вядуць баявыя дзеянні ў раёне Рыльскага раёна Курскай вобласці, і імавернасць прарыву гэтай мяжы даволі высокая. Менавіта ў сувязі з гэтым, са слоў крыніцы, прынятая пастанова аб абавязковай эвакуацыі населеных пунктаў Рыльскага і Хамутоўскага раёнаў», - гаворыцца ў паведамленні.
Кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны Андрэй Каваленка заўважыў, што расейскія войскі блізкія да «некаторых аператыўных акружэнняў» на Курскім кірунку.