У Расеі ліквідаваны крамлёўскі прапагандыст Корабаў
- 16.09.2024, 17:47
- 23,384
Ён неаднаразова атрымліваў узнагароды ад Пуціна.
У Белгарадзе 15 верасня быў забіты расейскі прапагандыст Аляксандр Корабаў (Краб), паведамляе Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Украіны.
Паводле інфармацыі ад ГУР, вайсковаму злачынцу праламалі чэрап. Ён памёр ад атрыманых траўм.
Корабаў працаваў на канале «Расія 1» і ўзначальваў яго белгародскі пункт. Ён рэгулярна ўсхваляў вайсковых злачынцаў з расейскага войска.
Акрамя гэтага, прапагандыст ствараў прадукты для тэлеканала «Звезда» (рэсурс мінабароны Расеі) і неаднаразова атрымліваў за гэта ўзнагароды ад Пуціна.