Зяленскі правёў Стаўку
8- 16.09.2024, 19:23
- 1,984
Сярод пытанняў - дроны і паляпшэнне цэнтраў падрыхтоўкі УСУ.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 16 верасня правёў пасяджэнне Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, на ім разгледзелі, напрыклад, пытанне аб рабоце цэнтраў баявой падрыхтоўкі ўкраінскіх абаронцаў. Пра гэта Зяленскі паведаміў у Telegram.
«Цэнтры баявой падрыхтоўкі. Заслухаў даклад галоўнага інспектара МА Ігара Варончанкі. Даў даручэнне Генштабу падаць пералік захадаў для паляпшэння работы цэнтраў. Дзяржава абавязаная гарантаваць якасную падрыхтоўку тым, хто яе абараняе», - напісаў ён.
Са слоў прэзідэнта, таксама ён заслухаў даклады ўкраінскай выведкі аб намерах і настроях у шэрагах расейскіх акупантаў, быў даклад аб сітуацыі на фронце.
«Выведнікі адзначылі прыкметнае пагаршэнне дысцыпліны ў расейскіх падраздзяленнях», – адзначыў Зяленскі.
Яшчэ два пытанні, якія вынеслі на пасяджэнне стаўкі, - стан гатоўнасці хованак аб'ектаў крытычнай інфраструктуры і каляндар заканчэння работ па іх будаўніцтве, таксама казалі аб беспілотніках.
«Некаторыя найбуйнейшыя дзяржавы - экспарцёры кампанентаў для дронаў уводзяць экспартныя абмежаванні. Мы ведаем, як зрабіць, каб гэтыя абмежаванні не сталі для нас крытычнымі», - дадаў ён.