«Піцбург» падоўжыў кантракт з 37-гадовым Сідні Кросбі
4- 16.09.2024, 20:01
- 1,722
Капітан застаецца ў камандзе яшчэ на два сезоны.
Капітан «Пітсбург Пінгінз» Сідні Кросбі застанецца ў камандзе да канца сезону 2026/27, паведаміла прэс-служба клуба НХЛ.
37-гадовы канадзец прадоўжыў пагадненне з камандай, за якую выступае ўсю кар'еру ў НХЛ, яшчэ на два сезоны і будзе зарабляць у сярэднім $8,7 млн за год.
«Сід прыносіць велізарную асабістую ахвяру, каб дапамагчы "Пінгвінз" перамагаць, як ён рабіў гэта цягам усёй сваёй кар'еры», – заявіў генмэнэджар каманды Кайл Дубас.
Будучы сезон стане для Кросбі 20-м у «Піцбургу» (рэкорд клуба), а таксама 18-м у статусе капітана – у гэтым паказніку ў гісторыі НХЛ ён саступае толькі Стыву Айзерману, які быў капітанам «Дэтройт Рэд Уінгз» 19 сезонаў.
Кросбі належаць некалькі рэкордаў клуба – у колькасці матчаў (1272), шайбаў і балаў у роўных складах (416 і 1025), пераможных галах (90), а ў іншых ключавых паказніках саступае толькі Марыё Лем'е.
Кросбі – чалец Трайнога залатога клуба: ён перамог тры Кубкі Стэнлі (2009, 2016 і 2017 гады), два алімпійскія золаты (2010, 2014) і чэмпіянат свету (2015), прычым ён адзіны ў гісторыі быў капітанам усіх трох камандаў, якія перамаглі.