17 верасня 2024, aўторак, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явяцца новыя электробусы «Вітаўт»

12
У Менску з'явяцца новыя электробусы «Вітаўт»

Чым яны адрозніваюцца ад ранейшых?

Да канца 2024 года Менск атрымае ад кампаніі BKM Holding (таксама вядомай як «Белкамунмаш») 10 сучлененых электробусаў мадэлі Е433 серыі «Вітаўт». Ад папярэднікаў, пастаўленых гораду раней, іх можна адрозніць новай святлатэхнікай. Але гэта далёка не адзіная змена, якая закранула гэтыя машыны, піша «Анлайнер».

Напрыклад, для ўваходу ў кабіну кіроўцы з'явіліся асобныя дзверы, а ў салоне працуе сістэма клімат-кантролю. Для паляпшэння эксплуатацыйных характарыстык абнавілі адсек нізкавольтных акумулятараў. А для большай зручнасці падключэння да зараднай станцыі токапрыёмнік ссунулі бліжэй да пярэдняй восі.

Аўтаномны ход забяспечвае сістэма назапашвальнікаў электраэнэргіі на базе суперкандэнсатараў. Час зарадкі ад 30% займае да 10 хвілінаў, запас ходу – да 15 км. Прэс-служба кампаніі нагадвае, што BKM Holding таксама выпускае электробусы з назапашвальнікамі на базе літый-жалеза-фасфатных батарэй з запасам ходу да 250 км і плануе ўкараніць у будучыя мадыфікацыі гібрыдную сістэму.

Максімальная ўсталяваная хуткасць – 60 км/г. Пнеўматычная падвеска абсталяваная сістэмай нахілу кузава. Электробус мае сістэму назапашвання электраэнэргіі, якая ўтвараецца пры тармажэнні. Тэрмін службы вядучага моста, сістэмы суперкандэнсатараў і гарантыя на каркасы кузава 10 гадоў. Заяўлена, што ўзровень лакалізацыі камплектавальнікаў павялічыўся да 80 адсоткаў.

Пасажыразмяшчальнасць электробуса – 140 чалавек, у салоне прадугледжана 36 месцаў для сядзення. Ёсць назапашвальныя пляцоўкі з месцам, арганізаваным для размяшчэння маламабільных пасажыраў у крэслах-вазках. Транспарт абсталяваны сістэмай відэаназірання і USB-раздымамі.

Сёння ў Менску працуе 89 электробусаў BKM Holding мадэляў Е433 Vitovt Max Electro (сучлененыя), Е321 (кароткія) і Olgerd. Гэтую тэхніку можна сустрэць і ў іншых гарадах Беларусі, а таксама Расеі, Грузіі і Азербайджана.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках