На расейскім аэрадроме «Энгельс» прагрымелі выбухі
7- 17.09.2024, 7:49
- 18,866
На авіябазе знаходзяцца бамбавікі «Ту-95МС».
У ноч на 17 верасня неспакойна было ў горадзе Энгельс Саратаўскай вобласці РФ, дзе знаходзіцца вайсковы аэрадром.
Мясцовыя паблікі паведамілі аб тым, што а 00:00 былі чутныя гучныя гукі ў адным з раёнаў горада, інфармуе канал "Украіна 365".
У Сеціве з'явіліся відэа, на якіх можна пачуць не толькі нейкія гукі, а ўбачыць агонь у адным з раёнаў Энгельса.
На вайсковым аэрадроме базуюцца бамбавікі «Ту-95МС», якія запускаюць па Украіне ракеты «Х-101».