Беларусаў робяць невыязнымі з краіны
10- 17.09.2024, 8:45
- 41,450
Часцей за ўсё тых, хто жыве ў ЕЗ.
Сілавікі могуць не толькі затрымаць чалавека на мяжы па вяртанні з Еўразвяза, але яшчэ і спакойна ўпусціць у Беларусь, а потым зрабіць невыязным і рэпрэсаваць. Пра гэта «Белсату» расказаў чалавек, які сам апынуўся ў такой сітуацыі. Інфармацыю пацвердзілі ў фондзе салідарнасці BYSOL.
Больш за тое, такія гісторыі здараюцца рэгулярна.
«Да нас даходзіць далёка не ўся інфармацыя, але тое, пра што мы ведаем, - гэта даволі вялікія лічбы. За месяц можам быць да дзесяці чалавек, якія ездзілі-ездзілі, а потым іх не выпусцілі», - распавёў суразмоўца выдання.
Сярод кейсаў часцей за ўсё з забаронай на выезд сутыкаюцца асобы, якія бралі ўдзел у акцыях пратэсту, і маладыя людзі наборнага ўзросту.
Галоўная парада — лепш не ездзіць у Беларусь, калі вам можа пагражаць небяспека ці ёсць падазронні на гэты конт.