21 снежня 2024, Субота, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Культурны шок»: папулярны блогер расказаў пра паездку ў Беларусь

30
«Культурны шок»: папулярны блогер расказаў пра паездку ў Беларусь

І чамусьці параўнаў нашую краіну з Турцыяй.

Папулярны 22-гадовы трэвел-блогер з Нямеччыны Лука Пфердменгес, які мае 228 тысяч падпісчыкаў у інстаграме і больш за 2 мільёны ў цік-току, нядаўна аб'ездзіў усе краіны Еўропы і склаў свой спіс найгоршых месцаў для наведвання. Сваім рэйтынгам блогер падзяліўся з брытанскім таблоідам Daily Mail.

Адным з такіх кірункаў назваў Беларусь.

«Я выдатна правёў час у Менску, але гэта вельмі цяжкадаступная краіна і адзіная сапраўды ізаляваная краіна на кантыненце. Беларусь вельмі моцна адрозніваецца ад большасці еўрапейскіх краін. Найбольшы культурны шок, які можна атрымаць, падарожнічаючы па Еўропе», - адзначае трэвел-блогер.

Астатнія краіны з найгоршай пяцёркі, паводле версіі хлопца, такія: Сан-Марына, Ліхтэнштэйн, Бэльгія і Турцыя.

«Да мікрадзяржавы Сан-Марына вельмі цяжка дабрацца, і там няма чаго рабіць. Можна ўбачыць усё за некалькі гадзін. Ліхтэнштэйн вельмі ізаляваны і дарагі, хоць гэта выдатна, калі вы можаце сабе гэта дазволіць. У Бэльгіі занадта шэра і холадна, а Турцыя вельмі падобная да Беларусі», — рэзюмуе блогер.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках