У «ДНР» хочуць судзіць байца палка Каліноўскага
3- 17.09.2024, 10:14
- 9,112
Ён больш за два гады знаходзіцца ў палоне.
«Пракуратура» тэрарыстаў з «ДНР» накіравала ў суд справу ў дачыненні да байца палка Каліноўскага Яна (Трамблі) Дзюрбейкі.
Як гаворыцца ў паведамленні, у перыяд з лютага да ліпеня 2022 года Дзюрбейка прымаў удзел у баявых дзеяннях на баку Украіны ў розных мясцінах баявога судотыку.
Яго завочна абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 359 КК РФ (удзел найміта ва ўзброеным канфлікце) і абвясцілі ў міжнародны вышук. Раней суд абраў у дачыненні да яго меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.
Нагадаем, Ян Дзюрбейка ўжо больш за два гады знаходзіцца ў палоне, куды трапіў падчас бою ў Лісічанску 26 чэрвеня 2022 года. Разам з ім у палоне тады апынуўся яшчэ адзін добраахвотнік - Сяргей Дзягцеў. Дзе яны ўтрымліваюцца і што з імі зараз, невядома.